FeuTechnik
  • Home
  • Product
  • References
  • About Us
  • Contact
  • Белару́ская
    • Čeština
    • English
    • Français
    • Deutsch
    • Italiano
    • Latviešu
    • Lietuvos
    • polski
    • Slovenčina
    • Español
    • Hrvatski
    • Ελληνικα
    • Português
    • Türkçe
  • Search
  • Menu
Slide thumbnail

DOES NOT CAUSE CORROSION OF ENGINE PARTS »

DOES NOT REQUIRE POWER SUPPLY »

VERY EASY TO INSTALL »

RELIABLE »

Сістэмы прызначаныя для аўтобусаў з электрычным ці гібрыдным прыводам,
а таксама для аўтобусаў на сціснутым або звадкаваным прыродным газе (CNG, LNG),
з вадародным прыводам, як і для аўтобусаў з звычайным бензінавым рухавіком.

Аўтаматызаваныя сістэмы
выяўлення і гашэння пажару

Slide thumbnail

DOES NOT CAUSE CORROSION OF ENGINE PARTS »

DOES NOT REQUIRE POWER SUPPLY »

VERY EASY TO INSTALL »

RELIABLE »

Сістэмы прызначаныя для аўтобусаў з электрычным ці гібрыдным прыводам,
а таксама для аўтобусаў на сціснутым або звадкаваным прыродным газе (CNG, LNG),
з вадародным прыводам, як і для аўтобусаў з звычайным бензінавым рухавіком.

Аўтаматызаваныя сістэмы
выяўлення і гашэння пажару

FeuTechnik DualMax

FeuTechnik MAX

Сістэма аўтаматычнага выяўлення і гашэння пажару ў маторным адсеку і награвальным агрэгаце з выкарыстаннем парашку для пажаратушэння; уключае ў сябе модуль самадыягностыкі 2-га пакалення. Мае сертыфікат адпаведнасці UNECE R107.

FeuTechnik CLEAN AGENT

Актываваная ўручную сістэма гашэння газам NOVEC. Звадкаваны газ здзімае полымя з ахоўванага вузла і зніжае магчымасць паўторнага ўзгарання.

Прынцып дзеяння

1
2
3
1

in case of fire, the detecting duct FeuTechnik is burnt

2

activates the cylinder valve

3

releases the distribution of the extinguishing agent

Пры пажары трубка выяўлення ўзгарання FeuTechnik перагарае, актывуючы клапан балона, пасля чаго з размеркавальных насадак сістэмы пажаратушення пачынае выпускацца сродак пажаратушэння. Ён хутка запаўняе аб’ём, у якім усталяваныя размеркавальныя насадкі.

Сродак паглынае астатнія гаручыя вадкасці і алеі, прадухіляючы паўторнае ўзгаранне. Парашок для гашэння не таксічны, ён падыходзіць для выкарыстання пры пажарах, выкліканых электрычным токам, а таксама гаручымі вадкасцямі любога тыпу.

Трэба адзначыць, што гэты сродак з’яўляецца найбольш адпаведным рэчывам для гашэння пажараў групы ABC:

A – Узгаранне цвёрдых цел, якія пад уздзеяннем высокай тэмпературы раскладаюцца, выдзяляючы пры гэтым гаручыя газы і пары.

B – Узгаранне гаручых вадкасцей і рэчываў, якія плавяцца пад уздзеяннем высокай тэмпературы.

C – Узгаранне гаручых газаў.

Сістэма абсталяваная датчыкам ціску, падлучаным да модуля, які накіроўвае вадзіцелю візуальную і гукавую інфармацыю. Трубка выяўлення ўзгарання, выкарыстаная ў сістэмах FeuTechnik, ідэальна падыходзіць для выяўлення ўзгарання дзякуючы ўстойлівасці да ўсялякага роду вібрацый, забруджванняў і экстрэмальных тэмператур, пры якіх працуюць аўтамабілі. Дзякуючы пнеўматычнаму кіраванню сістэма выяўлення ўзгарання не патрабуе электраэнергіі і не аказвае дадатковай нагрузкі на электрычную сістэму транспартнага сродку.

  • Сродак пажаратушэння,

    які выкарыстоўваецца ў аўтаматызаванай сістэме пажаратушэння FeuTechnik, уяўляе сабою дробназярністы парашок монаамонійфасфата (NH4H2PO4), таксама вядомы як ABC, або як парашок шматмэтавага прызначэння.

  • Балон для пажаратушэння

    Хімічны парашок для пажаратушэння ABC захоўваецца ў запоўненым азотам сталёвым балоне пад ціскам.

    Кожны балон абсталяваны нікеліраваным латуневым клапанам, манометрам для кантралявання ціску ў балоне, а таксама клапанам, падлучаным да сістэмы выяўлення ўзгарання FeuTechnik.

    Балон для пажаратушэння

  • Трубка выяўлення ўзгарання

    Трубка устойлівая да большасці распаўсюджаных хімікатаў, алеяў і рэчываў. На яе ўскладзеныя дзве функцыі: выяўленне ўзгарання і актывацыя сістэмы. Трубка пракладваецца па ўсёй плошчы патэнцыйнай небяспекі і злучаецца з наканечнікам клапана балона. Трубка запоўненая азотам пад ціскам і захоўвае сістэму ў стане актыўнасці. Трубка выяўлення ўзгарання FeuTechnik адзначаецца высокай адчувальнасцю да тэмпературы і выпраменьвання энергіі. У момант узнікнення пажару яна перагарае, і падзенне ціску актывуе сістэму пажаратушэння.

  • Электрычны датчык ціску

    Датчык дазваляе кантраляваць узровень ціску ў сістэме, кіраваць сістэмай і/або падаваць ці адключаць электрасілкаванне да рознага роду электрычнага абсталявання. Гэты элемент можа быць злучаны з канцом лініі трубкі выяўлення або замацаваны на клапане балона для забеспячэння дадатковых электрычных функцый, якія могуць спатрэбіцца. FeuTechnik рэкамендуе, каб ува ўсіх сістэмах выкарыстоўваліся два датчыкі ціску, падлучаныя да сістэмы візуальнага і гукавога інфармавання вадзіцеля.

    Электрычны датчык ціску

  • Трубкі і размеркавальныя насадкі для гашэння агню

    Сродак пажаратушэння падаецца ў маторны адсек з дапамогай трубак, выкананых з нержавеючай сталі, на канцы якіх змяшчаюцца размеркавальныя насадкі. Размеркавальныя насадкі выраблены па рознанакіраванай тэхналогіі, якая дазваляе падаваць сродак пажаратушэння адразу ў некалькіх плоскасцях, дзякуючы чаму ён трапляе ў кожны куток адсеку.

  • Модуль візуальнай і гукавой інфармацыі для вадзіцеля

    Гэта набор прылад, якія ўсталёўваюцца ў кабіне вадзіцеля. У склад модуля ўваходзяць: сірэна, якая генерыруе мадуляваны гукавы сігнал, а таксама міргаючая лямпачка сігналізацыі. Задачай гэтага блоку з’яўляецца паведамленне вадзіцеля пра актывацыю сістэмы пажаратушэння.

    Модуль візуальнай і гукавой інфармацыі для вадзіцеля

  • Модуль самадыягностыкі

    Дазваляе хутка інфармаваць аб наступствах несанкцыянаванага доступу да сістэмы. Модуль кантралюе стан ключавых кампанентаў сістэмы, такіх як: узровень ціску, палажэнне рычага шаравога клапана на балоне, а таксама падключэнне да электрычнай сістэмы.

Дадатковая інфармацыя

Для атрымання дадатковай інфармацыі запампуйце наступную брашуру

брашура FeuTechnik
Тэсты R107 V6

Рэкамендацыі і сертыфікаты

Ministerio de Industria, Comercio y Turismo

Гамалагацыя FeuTechnik

Падрабязней
Навукова-даследчы цэнтр супрацьпажарнай абароны

Дзяржаўны даследчы інстытут

Падрабязней
Miejskie Zakłady Autobusowe Sp. z o.o.

(Прадпрыемства гарадскога транспарту)

Падрабязней
Σχετικοί σύνδεσμοι
Кантракты

.

Падрабязней
AutoWatch Polska Sp. z o.o.
Падрабязней

Пра нас

FeuTechnik Sp z o.o.

Фірма FeuTechnik Sp. z o.o спецыялізуецца на вытворчасці і рэалізацыі аўтаматызаваных сістэм выяўлення і тушэння пажараў. Мы прапануем супрацьпажарныя сістэмы, прызначаныя для гарадскіх аўтобусаў і іншых транспартных сродкаў. Наша місія — павышэнне бяспекі дарожнага руху.

Нашымі кліентамі з’яўляюцца як вытворцы аўтобусаў, так і прадпрыемствы грамадскага транспарту з Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Супрацьпажарныя сістэмы вытворчасці FeuTechnik Sp z o.o. усталёўваюцца фабрычным спосабам на аўтобусах наступных марак: SOLARIS, MAN VOLVO, AUTOSAN, SOR.

Устойлівая пазіцыя на аўтамабільным рынку і добрае разуменне, як ён дзейнічае, дазваляе нам пашыраць супрацоўніцтва з шматлікімі вытворцамі аўтобусаў у Еўропе.

Нашы партнёры рэкамендуюць фірму FueTechnik Sp. o.o. у якасці надзейнага партнёра, для якога прыярытэтам ёсць задавальненне патрэб кліентаў.

Сведчаннем даверу кліентаў да кампаніі FueTechnik Sp. z o.o. з’яўляецца тое, што нашы сістэмы ўсталяваныя на больш як 3500 аўтобусаў у Польшчы і іншых краінах Еўропы.

Мы клапоцімся пра вашу бяспеку

НАПІШЫЦЕ НАМ

This site is protected by reCAPTCHA and the Google Privacy Policy and Terms of Service apply.

This contact form is deactivated because you refused to accept Google reCaptcha service which is necessary to validate any messages sent by the form.

FeuTechnik Sp z o.o.

KRS 0000779184
NIP 1132995888
REGON 382946043

Адрас

ul. Lotnicza 18
04-192 Warszawa
Polska

Кантактная інфармацыя

E-mail: info@feutechnik.eu
Phone: +48 22 611 00 16
Fax: +48 22 610 94 61

  • integence.pl
Scroll to top

This site uses cookies. By continuing to browse the site, you are agreeing to our use of cookies.

OK×

Cookie and Privacy Settings



How we use cookies

We may request cookies to be set on your device. We use cookies to let us know when you visit our websites, how you interact with us, to enrich your user experience, and to customize your relationship with our website.

Click on the different category headings to find out more. You can also change some of your preferences. Note that blocking some types of cookies may impact your experience on our websites and the services we are able to offer.

Essential Website Cookies

These cookies are strictly necessary to provide you with services available through our website and to use some of its features.

Because these cookies are strictly necessary to deliver the website, refuseing them will have impact how our site functions. You always can block or delete cookies by changing your browser settings and force blocking all cookies on this website. But this will always prompt you to accept/refuse cookies when revisiting our site.

We fully respect if you want to refuse cookies but to avoid asking you again and again kindly allow us to store a cookie for that. You are free to opt out any time or opt in for other cookies to get a better experience. If you refuse cookies we will remove all set cookies in our domain.

We provide you with a list of stored cookies on your computer in our domain so you can check what we stored. Due to security reasons we are not able to show or modify cookies from other domains. You can check these in your browser security settings.

Other external services

We also use different external services like Google Webfonts, Google Maps, and external Video providers. Since these providers may collect personal data like your IP address we allow you to block them here. Please be aware that this might heavily reduce the functionality and appearance of our site. Changes will take effect once you reload the page.

Google Webfont Settings:

Google Map Settings:

Google reCaptcha Settings:

Vimeo and Youtube video embeds:

Privacy Policy

You can read about our cookies and privacy settings in detail on our Privacy Policy Page.

Privacy policy
Accept settingsHide notification only